Лексічныя паўторы что такое

§ 5-1. Сродкі і прыёмы выразнасці маўлення на розных моўных узроўнях: лексічным, фанетычным, словаўтваральным, марфалагічным, сінтаксічным

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 10 клас
Книга:§ 5-1. Сродкі і прыёмы выразнасці маўлення на розных моўных узроўнях: лексічным, фанетычным, словаўтваральным, марфалагічным, сінтаксічным
Напечатано::Гость
Дата:Воскресенье, 19 Декабрь 2021, 06:20

Оглавление

Правіла

Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такоеПрынята лічыць, што выразнасць маўлення найперш звя-зана з выкарыстаннем лексічных сродкаў — эпітэтаў, метафар, гіпербал і інш.

Аднак выразнасць ствараецца таксама і навізной тэмы, праблемы, інфарматыўнасцю, доказнасцю выказвання, лагічнасцю яго зместу, празрыстасцю структуры.

Выразнасць маўлення забяспечваюць усе сродкі, якія падтрымліваюць увагу і цікавасць слухача (чытача). Выразнасць маўлення рэалізуецца на арфаэпічным, акцэнталагічным, лексічным, словаўтваральным, граматычным узроўнях моўнай сістэмы.

Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такое

Марфалагічны ўзровень мовы мае ўласныя сродкі выразнасці маўлення.

Належнае месца сярод такіх сродкаў мовазнаўцы адводзяць стылістычнай ролі часцін мовы.

Так, назоўнікі абазначаюць прадметы, якасці, дзеянні, без назоўнікаў немагчыма зразумець тэму, прадмет размовы.

Прыметнікі называюць прыметы, якасці прадмета, без іх немагчыма стварыць апісанне.

Дзеяслоў і яго формы перадаюць рух, перамяшчэнне. Дзеяслоў здольны перадаць вялікую колькасць сэнсавых адценняў, ён робіць маўленне кампактным, дынамічным. Дзеяслоў кіруе назоўнікамі, з лёгкасцю ўтварае вакол сябе ланцужок залежных слоў і канструкцый.

Прыслоўе расказвае пра месца, час, спосаб, прычыну, мэты, умовы дзеяння.

Службовыя часціны мовы таксама «працуюць» на выразнасць маўлення. Напрыклад, дапамагаюць сфармуляваць пытанне, удакладніць, узмацніць значэнне самастойных часцін мовы, надаць адмоўнае або сцвярджальнае значэнне сказу.

Практыкаванне № 45-1

Разгледзьце табліцу «Асноўныя сродкі выразнасці маўлення». Назавіце сродкі выразнасці на фанетычным, словаўтваральным, лексічным, граматычным узроўнях.

Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такое

З дапамогай лінгвістычных і літаратуразнаўчых слоўнікаў і даведнікаў дайце азначэнні прыведзеным у табліцы тэрмінам.
Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такоеСкладзіце і запішыце 3-5 сказаў з тэрмінамі, што называюць лексічныя сродкі выразнасці маўлення.

Практыкаванне № 45-2

Устанавіце адпаведнасць паміж назвамі тропаў і фігур маўлення і іх азначэннямі.

1) эпіфара
2) анафара
3) інверсія
4) антытэза
5) парцэляцыя
6) эліпсіс
7) аксюмаран
8) рытарычнае пытанне
9) градацыя
10) сінтаксічны паралелізм

а) аднолькавы пачатак сказаў, радкоў верша
б) аднолькавае заканчэнне сказаў, радкоў верша
в) супрацьпастаўленне
г) змяненне звычайнага парадку слоў у словазлучэнні або сказе
д) пропуск слова, якое зразумела без кантэксту
е) спалучэнне кантрасных, несумяшчальных паводле сэнсу слоў
ж) аднолькавая пабудова суседніх фраз, сказаў
з) парадак слоў і выразаў, пры якім інтэнсіўнасць дзеяння або прызнака нарастае або змяншаецца
і) стылістычнае вылучэнне частак, асобных слоў у сказе
к) пытанне, якое не патрабуе адказу

Практыкаванне № 45-3

Прачытайце ўрывак з кнігі, у якой апісваюцца магчымасці камп’ютара. Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце свой адказ. Якія графічныя сродкі выразнасці характэрны для гэтага тэксту (падзел на абзацы, знакі прыпынку, нумарацыя, шрыфтавыя сродкі, спалучэнне кірылічнага і лацінскага шрыфтоў, колеравыя выдзяленні, падкрэсліванні і інш.)?

Слова камп’ютар (англ. computer) азначае «вылічальнік», г. зн. прылада для вылічэнняў. Гэта звязана з наступным:

1) першыя камп’ютары ствараліся як прыборы для вылічэнняў, як удасканаленыя аўтаматычныя арыфмометры;

2) прынцыповае адрозненне камп’ютараў ад арыфмометраў і іншых лічыльных машын заключаецца ў тым, што арыфмометры маглі выконваць толькі асобныя аперацыі (складанне, множанне, дзяленне і інш.), а камп’ютары дазваляюць праводзіць без удзелу чалавека складаныя вылічальныя аперацыі па зададзенай інструкцыі — праграме;

3) апроч таго, для захоўвання даных, прамежкавых і абагульняльных вынікаў камп’ютары маюць памяць.

Хаця камп’ютары ствараліся для падлікаў, хутка выявілася, што яны могуць апрацоўваць і іншыя віды інфармацыі — практычна ўсе яе разнавіднасці могуць быць прад’яўлены ў вербальнай або лічбавай форме. Для гэтага на камп’ютары трэба мець праграмы для пераўтварэння пэўнай разнавіднасці інфармацыі ў лічбавую форму і наадварот. Зараз з дапамогай камп’ютараў не толькі праводзяцца с вылічэнні, але і рыхтуюцца да друку кнігі, ствараюцца малюнкі, кінафільмы, музыка, ажыццяўляецца кіраванне сл заводамі, касмічнымі караблямі і г. д. Камп’ютары сталі ўніверсальнымі сродкамі для апрацоўкі ўсіх відаў інфармацыі, якая выкарыстоўваецца чалавекам (Паводле В. Фігурнава).

Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такоеНазавіце прыметы тэксту. Дайце тэксту назву ў адпаведнасці са стылем. Запішыце ключавыя словы. З апорай на іх перакажыце тэкст.
З дапамогай якіх моўных сродкаў (тэматычная лексіка, лексічны паўтор, сінонімы, займеннікі, лічэбнікі, часціцы, структура сказаў, парадак слоў у сказе) ажыццяўляецца сувязь паміж сказамі, абзацамі?
Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такоеЗапішыце слоўнікавы артыкул да мнагазначнага слова інфармацыя.
Зрабіце сінтаксічны разбор сказа, які адпавядае схеме:

Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такое

На матэрыяле тэксту падрыхтуйце арфаграфічны дыктант для аднакласнікаў.

Практыкаванне № 45-4

Падбярыце невялікі тэкст (вершаваны ці празаічны), назавіце ў ім граматычныя сродкі выразнасці маўлення (пры неабходнасці звярніцеся да табліцы, змешчанай у практыкаванні 45-1).

Практыкаванне № 45-5

Як вы лічыце, па якіх прыметах «пазнае́цца» Радзіма? Прачытайце верш. У якой ступені блізкія вам пачуцці лірычнага героя? Якія сродкі стварэння выразнасці маўлення характэрны для твора?

Пазна́ю край свой па звонкіх песнях,

Якія склалі ў нас паэты. сн

Па словах мужных, праўдзівых, чэсных

Паслоў народных на сходах свету.

Яшчэ пазна́ю свой край па казках,

Якія людзі раскажуць дзецям,

Аб нашай славе партызанскай,

Што сёння ходзіць па ўсёй планеце.

Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова ў вершы.
Зрабіце сінтаксічны разбор апошняга сказа.

Практыкаванне № 45-6

Прачытайце. Дакажыце, што тэкст адносіцца да навуковага стылю. Назавіце сродкі выразнасці, характэрныя для навуковага маўлення. Ахарактарызуйце лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці тэксту. Абгрунтуйце ўжыванне тэрміналагічных адзінак.

Лексічнае значэнне слова

Слова — найменшая сэнсавая адзінка мовы. У працэсе моўных зносін яно ўзнаўляецца свабодна — гэта значыць, не патрабуе спалучэння з іншымі моўнымі адзінкамі, як, напрыклад, марфема. Слова ўспрымаецца ў гарманічным адзінстве формы і зместу. У нашай свядомасці адлюстроўваецца фізічнае, матэрыяльнае аблічча слова — гукавы комплекс, у якім яно ўвасабляецца. Змест слова складае яго лексічнае значэнне. Змест і форма ўзаемазвязаны. Як не можа існаваць слова, пазбаўленага гукавой абалонкі, так не можа існаваць слова, пазбаўленага сэнсу. сн

Словы выконваюць у мове намінатыўную функцыю (функцыю называння) і служаць для абазначэння прадметаў, іх якасцей, дзеянняў, стану, прымет дзеяння, колькасці. Гэтыя абагульненыя значэнні прадметнасці, прыметы, працэсуальнасці, колькасці не лагічныя, а граматычныя. Яны даюць падставу для вылучэння назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і іншых граматычных класаў слоў.

Для граматыкі лексічная індывідуальнасць такіх слоў, як, напрыклад, жыта і мора, не істотная, таму што фармальныя прыметы прадметнасці гэтых семантычна розных слоў супадаюць. З пункту погляду лексікі ў гэтых словах самае важнае тое, што яны маюць розныя лексічныя значэнні і тым самым адмежаваны адно ад аднаго ў сістэме мовы.

Такім чынам, лексічнае значэнне — гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці (І. Шкраба).

Запішыце слоўнікавыя артыкулы да лінгвістычных тэрмінаў слова, лексічнае значэнне. Падрыхтуйце вуснае тлумачэнне тэрмінаў для вучняў малодшых класаў. Чым адрозніваюцца тлумачэнні для вучняў малодшых і старшых класаў?

Практыкаванне № 45-7

Прачытайце аналіз тэксту практыкавання 45-6. Параўнайце падрыхтаваны вамі пры выкананні папярэдняга практыкавння аналіз тэксту з прыведзеным.

Разгледзім асаблівасці навуковага стылю, адлюстраваныя ў тэксце. Тэкст уяўляе сабой дэталёвае тлумачэнне лінгвістычных паняццяў слова, лексічнае значэнне.

На марфалагічным узроўні тэкст характарызуецца пераважным ужываннем назоўнікаў, паколькі задача аўтара — раскрыць змест лінгвістычных паняццяў.

На сінтаксічным узроўні назіраецца прамы парадак слоў у сказе (за выключэннем двух выпадкаў). Частотныя сказы, ускладненыя аднароднымі членамі, падкрэсліваюць аднатыпнасць, аднапарадкавасць пабудовы.

Тэкст завяршаецца дакладным, лагічным азначэннем паняцця лексічнае значэнне, якое падсумоўвае назіранні даследчыка над зместавымі і граматычнымі адзнакамі слова. Такім чынам, з улікам агульных уласцівасцей (інфармацыйнасць, лагічнасць, доказнасць), лексічных, марфалагічных і сінтаксічных прымет можна сцвярджаць, што тэкст адносіцца да навуковага стылю.

Ахарактарызуйце структуру прыведзенага тэксту.
Запішыце частку тэксту, у якой фармулюецца вывад. Падкрэсліце граматычныя асновы ў выпісаных сказах.

Источник

Паўтор

Так, у вялікай ступені з дапамогай паўтору вершы «Фантан слёз» Уладзімір Караткевіч здолеў перадаць працягласць у часе і рытмічную аднастайнасць і манатоннасць з’явы:

Капаюць слёзы, слёзы, слёзы, слёзы,
Капаюць слёзы зусім як калісь, калісь, калісь,
Нібы ўспамін аб сонцы, аб танцы вясеннім бярозавым
І аб навекі далёкай зямлі, зямлі, зямлі.

Трохразавы паўтор адных і тых жа дзеясловаў у кожнай з трох строфаў верша дазволіў Генадзю Бураўкіну выявіць уражанне бясконцасці дажджлівай нуднай восені:

Сеецца,
Сеецца,
Сеецца
Нудны асенні дождж.
Падае,
Падае,
Падае
Мокрае жоўтае лісце.
Вецер абсвіствае
Згадкі пражытых гадоў
І летуценні наіўныя,
Што не збыліся.

Кожны від паўтору мае свае формы. Так, да лексіка-стылістычных паўтораў адносяцца анафара, эпіфара, эпанастрафа, шматзлучнікавасць, шматпрыназоўнікавасць, ампліфікацыя, падваенне, кальцо, градацыя, таўталогія, паралелізм.
Арыгінальна, звярнуўшыся да ампліфікацыі, выкарыстаў В. Жыбуль у сваім вершы «Сон Мендзялеева», напісаным чатырохстопным харэем, пералік назваў усіх хімічных элементаў з перыядычнай табліцы Мендзялеева:

Літый натрый магній калій
Скандый кальцый стронцый галій
Крэмній фосфар сера хлор
Мендзялевій цэзій фтор

Кобальт медзь астат палоній
Ітрый волава цырконій
Вісмут плаціна аргон
Вадарод азот ксенон

Амерыцый родый радый
Цынк ванадый і паладый
Серабро тэлур крыптон
Ёд неон іртуць радон[. ]

. Алюміній і свінец
Больш няма

Звычайна ў вершаваных творах паўтор сустракаюцца не паасобку, а ў тым ці іншым спалучэнні, узаемадзейнічаючы адзін з адным і дапамагаючы лепшаму выяўленню паэтычнага зместу. Так, верш Янкі Купалы «За годам год» (1906-1909) літаральна пранізаны паўторамі Тут мы сустракаем ледзь не ўсе ві ды і формы паўтору: гукавы, лексічны, шматзлучнікавасць, шматпрыназоўнікавасць і інш.:

За годам год, за родам род,
Што хвалі хмар, што плесні вод,
Па зменах змен, на ўсход, на сход,
За родам род, за годам год.

На ўсход, на сход ідзе-брыдзе
У чарах-снах, у злыбядзе.
Канца ні ў чым, канца нідзе,
На ўсход, на сход брыдзе-ідзе.

За бытам быт, за стогнам стогн,
За смехам смех, за сконам скон,
За векам век, за звонам звон,
За мглою мгла з усіх старон.

Источник

Асноўныя адзінкі звязнай мовы

Паводле сучасных лінгвістычных падыходаў, зыходнай адзінкай вербальных зносінаў ёсць тэкст, а не выказванне, паколькі любое выказванне не выкарыстоўваецца ізалявана, а ў пэўнай сістэме. «Тэкст, уласна кажучы, галоўная ці нават адзіная выява мовы. Нічога, апрача тэкстаў, для спасціжэння мовы нам не дадзена. Мы размаўляем, ствараючы паведамленні, кожнае з якіх можа разглядацца як тэкст. Тэкст можа складвацца нават з аднаго слова, калі гэта слова выступае ў якасці асобнага паведамлення. Дэфініцый тэксту, як і азначэнняў сказа / выказвання, існуе вялікая колькасць, таму ў якасці зыходнага пункта возьмем адну: тэкст – гэта «маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач» (Всеволодова, 2000).

Камунікацыйная цэласнасць тэксту ўвасабляецца ў камунікацыйнай пераемнасці элементаў, якія яго ўтвараюць. Да асноўных адзінак звязнай мовы належаць перыяд, звышфразавае адзінства, абзац.

Перыяд – разгорнутая сінтаксічная пабудова (сказ), якая ў сэнсава-інтанацыйных адносінах пры дапамозе паўзы дзеліцца на дзве часткі, першая з якіх складаецца з шэрагу аднародных адзінак і вымаўляецца з павышэннем голасу, а другая – з паніжэннем голасу і з’яўляецца заключэннем, абагульненнем, вынікам. Гэта невялікі звязны тэкст у выглядзе аднаго сказа, які характарызуецца абавязкова адзінствам тэмы, закончанасцю інтанацыі.

Для перыяду характэрна ўрачыстасць, узвышанасць, эмацыянальная афарбоўка, вобразнасць:

. Хай снег гадоў асядзе ў валасах,

Хай будзе мне хоць

Пяць разоў па дваццаць –

Усмешкай палахлівай на губах

Ты школьніцай мне будзеш усміхацца. (Барад.)

У сінтаксічных адносінах перыяд можа быць простым сказам, у якім паўтараюцца аднатыпныя групы аднародных членаў, але найчасцей перыяд уяўляе складаны сказ – складаназлучаны, у якім простыя сказы ўтвараюць адну і тую ж прэдыкатыўную (звычайна дзеяслоўную) канструкцыю; складаны сказ з рознымі відамі сувязі або складаназалежны сказ, у якім галоўнай частцы падпарадкуюцца паралельна некалькі даданых аднаго віду: параўнальных, уступальных, выніку, часу і інш. Так, у вышэй згаданым вершы Р. Барадуліна перыяд прадстаўлены складаназалежным сказам з даданымі акалічнаснымі ўступальнымі часткамі. Першая частка перыяду (пратазіс) звычайна залежыць ад другой (ападозіс), падпарадкоўваецца ёй, з’яўляецца большай па аб’ёме. Часткі перыяду складаюцца з развітых членаў сказа ці простых сказаў, якія называюцца членамі перыяду, і часта звязваюцца аднымі і тымі ж злучнікамі (гл.: полісіндэтон, або шматзлучнікавасць):

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзіўная родная мова. (М.Т.)

Паміж павышэннем і паніжэннем у перыядзе ставіцца працяжнік ікоска (калі яна павінна быць у адпаведнасці з будовай сказа). Астатнія знакі прыпынку ставяцца, як і ў складаных сказах.

Перыяды ўжываюцца і ў паэзіі, і ў публіцыстыцы, і ў мастацкай прозе: У яго галаве вынікаў цэлы клубок уражанняў гэтага дня: час выхаду на разведку, школа, дзе спыніўся штаб іх палка, таварышы і нейкія абрыўкі-з’явы нядаўна мінулага ваеннага жыцця, – усё гэта вынікала ў адзін момант (К-с).

Паняцце структура ў прымяненні да тэксту прадугледжвае дзве прыметы – звязнасць і цэласнасць. Тэкст, як зазначаюць навукоўцы, глабальная структура, што ўключае ў сябе глыбінную і паверхневую структуры. Глыбінная структура – ідэйна-тэматычны змест тэксту, гэта аўтарскія інтэнцыі, прагматычная ўстаноўка як адзін з дамінуючых фактараў. Паверхневая структура – лінгвістычная форма, у якой змяшчаецца глыбінная структура. Гэтыя два планы тэксту ўзаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя, бо ў сукупнасці прагматычная ўстаноўка аўтара і функцыянальная скіраванасць тэксту (ці па-іншаму, прагматычная ўстаноўка тэксту) прадугледжваюць своеасаблівае яго чляненне.

Агульнавядома, што ў аснове размежавання функцыянальных стыляў ляжыць менавіта камунікацыйная функцыя тэксту, якую рэалізуе перш за ўсё яго падзел, ці чляненне, каб чытач / слухач мог адэкватна і цалкам успрыняць інфармацыю. Так, у навуковых тэкстах чляненне на абзацы падпарадкавана паслядоўнасці развіцця думкі і яе аргументаванасці: дзейнічае лагічны прынцып – чляненне тэксту мусіць адпавядаць чляненню думкі (каб сталася зрэалізаванай пазнавальная функцыя мовы). Вызначальным у чляненні мастацкіх тэкстаў ёсць не лагічнасць выкладу інфармацыі, а фактар эмацыянальнага ўздзеяння: аўтар рэалізуе эстэтычна-пазнавальную функцыю, і таму ёй падпарадкоўвае падзел тэксту. Зыходзячы з гэтага факта, пераважная большасць даследчыкаў у якасці мінімальнай адзінкі тэксту разглядае не абзац, а звышфразавае адзінства.

Звышфразавае адзінства (ЗФА)гэта такая тэкставая адзінка, якая складаецца больш чым з аднаго самастойнага сказа і валодае сэнсавай цэласнасцю ў кантэксце звязнага маўлення, выступае як частка завершанай камунікацыі.

Тэрміналагізацыя такога паняцця ў сучаснай лінгвістыцы неадназначная. У якасці сінонімаў выкарыстоўваецца шэраг тэрмінаў: складанае сінтаксічнае цэлае(М. Паспелаў), празаічная страфа (Р. Салганік), дыскурс (У. Звягінцаў), звышфразавае адзінства (Л. Булахоўскі), суперфраза (А. Акішына), сэнсавы перыяд, выказванне (В. Вінаградаў), група сказаў і інш., але найбольшае пашырэнне і прызнанне атрымалі толькі два – складанае сінтаксічнае цэлае і звышфразавае адзінства.

Лексічныя паўторы что такое. Смотреть фото Лексічныя паўторы что такое. Смотреть картинку Лексічныя паўторы что такое. Картинка про Лексічныя паўторы что такое. Фото Лексічныя паўторы что такое

Разуменне ЗФА як мінімальнай адзінкі тэксту на сённяшні дзень не з’яўляецца агульнапрынятым, паколькі ў якасці такой адзінкі прапануецца разглядаць абзац (Л. Фрыдман, Ю. Далгоў, А. Папейка). Між тым навукоўцамі досыць пераканальна падаюцца факты на карысць размежавання дзвюх гэтых адзінак, зыходзячы з іх функцыянальнай скіраванасці.

Па-першае, абзац «прысутнічае» толькі ў пісьмовым тэксце, ЗФА ўласцівае як вуснаму, так і пісьмоваму маўленню. Па-другое, абзацу ўласціва прагматычнасць, бо ён заўсёды вынік суб’ектыўнага аўтарскага члянення тэксту, а ЗФА характарызуецца лагічнасцю, бо яно вынік аб’ектыўнага члянення і яўна аўтарам не пазначаецца. Па-трэцяе, абзац, маючы суб’ектыўную скіраванасць, можа выступаць у якасці эмацыянальна-выяўленчага сродку тэксту. Асноўнай жа прыметай ЗФА ёсць якраз яго лагічная і сэнсавая завершанасць. Варта згадаць таксама пра пэўную замацаванасць абзаца за навуковым стылем і яго «індывідуальны» характар у мастацкіх тэкстах, што не ўласціва ЗФА. Падсумоўваючы пералічаныя характарыстыкі, можна канстатаваць, што звышфразавае адзінства – структурна-семантычная адзінка тэксту, а абзац, выконваючы ролю «раздзяляльніка і інтэгратара» адначасова, ёсць яго кампазіцыйна-стылістычная адзінка.

«Вонкава відавочным з’яўляецца тое, што ў большасці выпадкаў ЗФА пачынаецца з пачаткам абзаца, але ў астатнім межы гэтых адрозных падзелаў тэксту не заўсёды супадаюць» (Е. Рэфероўская). Адзначаюцца тры тыпы суаднесенасці межаў абзаца з межамі звышфразавага адзінства.

1. Абзац супадае з ЗФА (найбольш пашыранае такое чляненне ў навуковых і афіцыйна-справавых тэкстах) тыпу:

Штодзённае жыццё чалавека нельга ўявіць сабе без рэчаў. Рэчы – гэта тое, што ён есць, што апранае, што атачае яго ў пакоі, у гаспадарцы, тое, з чым ён працуе. Свет рэчаў – свет культуры, які стварыўся цягам усёй сацыяльнай гісторыі і які паступова аддаляў чалавека ад прыроды, але разам з тым аблягчаў дачыненні з ёю. (Т.В.)

2. Два (і больш) абзацы ўваходзяць у адно ЗФА (вельмі пашырана ў мастацкіх тэкстах), напр.:

Рэчы дарэчы, калі яны становяцца памочнікамі чалавеку, калі яны яму зручныя і спадручныя, і недарэчы, калі яны пачынаюць панаваць над чалавекам і супярэчыць яму.

Рэчы насяляюць чалавечы свет, яго рэчаіснасць, і жыццё чалавека цячэ ў рэчышчы, абумоўленым рэчамі, не могучы выхіліцца з-пад іхняга ўплыву і не могучы заставацца там, дзе застаюцца яны.

Чалавек трымаецца за рэчы, як за парэнчы, і яшчэ невядома, хто болей каго не хоча адпусціць ад сябе – ці ён іх, ці яны яго. (Раз.)

3. Абзац змяшчае некалькі рознатэматычных ЗФА, накшталт:

Кватарантка пайшла. Услед за ёй рушыла Мар’я. Занясла збанок з малаком Максіму, а затым, вярнуўшыся, зрабіла яшчэ ходку – да настаўніцы. Ные спіна, паясніца, сон усё адно не возьме. Мар’я прысела на лавачцы каля хаты. // Збіраецца на навальніцу. Зямля дыхае назапашаным за дзень цяплом, душна, млосна, наваколле як бы анямела. Дрэвы нават лістом не варухнуць. На дварэ цямней звычайнага, неба наўсцяж абложана хмарамі: па краях іх паласуюць сухія, без грымот, маланкі. (I.Н.)

Такое разыходжанне паняццяў ЗФА і абзаца мае сваё тлумачэнне ў навуковай літаратуры. « калі ў абзацы на першае месца выступае лагічны аспект, калі прагматычная ўстаноўка аўтара супадае з прагматычнай устаноўкай тэксту, ЗФА тоеснае абзацу. Калі ж абзац служыць сродкам эмфазы, калі заключанае ў ім паведамленне актуалізуецца з дапамогай чырвонага радка, г.зн. калі прагматычная ўстаноўка аўтара прэвалюе над прагматычнай устаноўкай тэксту, ЗФА не ўкладваецца ў межы абзаца. У такіх выпадках абзац або ўключае ў сябе некалькі звышфразавых адзінстваў, або адно ЗФА распадаецца на некалькі абзацаў» (Н. Ляўкоўская). Несупадзенне межаў ЗФА і абзаца – крыніца шматлікіх эфектаў у мастацкім тэксце.

З пункту гледжання формы, «абзац мае адну перавагу перад ЗФА – ён заўсёды выразна адмежаваны чырвонымі радкамі. Сігналы пачатку і канца ЗФА менш відавочныя, у адных выпадках яны бясспрэчныя, а ў іншых не маюць фармальнага выражэння, а праяўляюцца толькі ў змястоўнай, семантычнай цэласнасці ЗФА» (Е. Рэфероўская).

Сэнсавая цэласнасць і завершанасць – асноўная прымета ЗФА, што перш за ўсё выяўляецца праз адзінства тэмы ўсіх яго выказванняў-складнікаў. Пераход ад адной тэмы да іншай указвае на канец аднаго ЗФА і пачатак наступнага.

Монатэматычнасць ЗФА часта выяўляецца ў рэкурэнтнасці (рэгулярнай паўтаральнасці) ключавых слоў, звязаных з тэмай. Рэкурэнтнасць можа выражацца ў літаральным іх паўтарэнні, ва ўжыванні тэматычна блізкіх слоў і сінонімаў, а таксама ў пранаміналізацыі (займеннікавых заменах), напр.:

Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы, якая дайшла да нас, пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога. Яна існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай (ад назвы «Веды» – старажытнага філасофскага помніка Індыі), канфуцыянскай (Канфуцый – старажытны кітайскі рэлігійны філосаф, мудрэц), біблейскай («Біблія» –збор «свяшчэнных кніг» іудзейска-хрысціянскай рэлігіі). Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак.

Дух уздзейнічае на матэрыю, якая знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы. Вянец тварэння духу – чалавек. Для абазначэння духоўнага пачатку ўжываліся тэрміны «Бог», «Дао», ці «Логас» (грэч. lоgоs – слова), таму гэтую канцэпцыю называюць лагасічнай, ці логаснай тэорыяй паходжання мовы. Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» існавала да з’яўлення чалавека і непасрэдна кіравала інертнай матэрыяй. Яно (сродак і энергія) стварала свет з першаснага хаосу. (Сям.)

У дадзеным тэкставым фрагменце тэмай ЗФА з’яўляецца «Міфолагарэлігійная тэорыя паходжання мовы». Монатэматычнасць забяспечваецца, па-першае, кантэкстуальнымі сінонімамі: канцэпцыя – уяўленні – тэорыя – філасофія; па-другое, паўторам ключавых слоў: мова, міфолага-рэлігійная тэорыя, духоўны пачатак, Бог, дух, хрысціянства, чалавек; па-трэцяе, пранаміналізацыяй: канцэпцыя – яна, Слова – яно.

Між тым у ЗФА могуць адсутнічаць ключавыя словы, на аснове якіх выяўляецца тэма, але ў такім выпадку існуе абагульняльнае паняцце, што зводзіць усе выказванні да адной тэмы, накшталт:

Эх, і пагодка стаіць на Палессі! У сіняй смузе песцяцца далі. Залатая чырвань лістоў нерухліва звісае на купчастых галінах высокіх вязаў. Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой, і неба ніжэй нахіляецца да зямлі, каб паслухаць адвечную скаргу. А квяцістыя зоры, нібы дыяменты, усыпаюць усё неба, дрыжаць, пераліваюцца колерамі вясёлкі аб нечым бязмежна вялікім гамоняць тваёй душы, клічуць шырэй разняць крылле і ляцець у сусвет, каб пабачыць яго веліч і пачуць сваю нязначнасць, рассунуць цесныя граніцы гэтага жыцця і пазнаць яшчэ не зведаную радасць. (К-с)

Адзінства тэмы ў тэксце можа падкрэслівацца спецыяльнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, самы яркі прыклад таму – назоўны тэмы:

Фотакартка. Ідылія лета: рука ў руцэ мы стаім ля язміну. Як далёка цяпер усё гэта, у тумане сівым успамінаў (Маеўс.). Аднак у якасці падобных канструкцый выкарыстоўваюцца і завершаныя выказванні, якія маюць стабільнае прызначэнне – граматыкалізаваць тэму. Такія канструкцыі звычайна распачынаюць звышфразавае адзінства і, як правіла, заўсёды з’яўляюц-ца аўтасемантычнымі выказваннямі (адносна незалежнымі, самастойнымі ў параўнанні з сінсемантычнымі, якія залежаць ад папярэдніх). Да іх адносяцца:

Імглістая парная раніца.

На сівым, старым частаколе пры студні – росны круг павуціння. За плотам – цёпла-барвовыя, буйныя кветкі канюшыннай атавы. Над імі – у мокрым лісці – цяжкія, спелыя, малінавыя слівы. Прыгадваецца Лермантаў. Што, хіба не бяссмерце? (Б.)

. Хораша на вуліцы пасля дажджу! Зазелянелі вербы, кветнікі, на лісцях дрэў і вяргінь, на траве блішчэла раса, і ў кожнай празрыстай кроплі адлюстроўвалася яскравае жнівеньскае сонца. Мільёны сонцаў зіхацелі на зямлі. (Шам.)

• быццёвыя сказы (двухсастаўныя сказы са звязкай ёсць, што маюць абагульняльнае значэнне):

Дзеці ёсць дзеці. На вуліцы мы праводзілі большую частку сутак. Надыходзіла лета, і мы з палёгкай скідвалі з ног сандалікі. Шыкам лічылася зрабіць гэта раней за ўсіх. Шыкам было і купанне ў маі ў ледзяной вадзе, калі коркам вылятаеш на бераг. (С.Ш.)

• двухсастаўныя неразвітыя сказы:

Былі памылкі. Выпадалі на маю долю мае і не мае.А ці ж акрэсліў, як далей ісці? Акрэсліў. Цвёрда і назаўсёды: на світанні ці на змярканні, золкаю ці ветранаю ноччу, хмурным ці сонечным днём – заўсёды і ўсюды жыццё маё будзе не дзеля кавалка хлеба; найгалоўнейшае, ад чаго не адступлюся, хоць апынуся ці ў акопах, ці ў шпіталі, хоць буду халодны ці галодны, – маё роднае слова, родная натура вялікага краю, родная Беларусь. Вы – мая радасць і ўцеха, вы – мая скруха і боль, вы – маё шчасце, жыццё. (Ф. Янкоўскі)

Што такое час? Гэта нішто: яго нельга ўбачыць, пачуць, памацаць, панюхаць, папрабаваць на язык; ім нельга заткнуць дзірку ў страсе або ў бюджэце; яго нельга запрэгчы ў плуг, запрасіць на шклянку гарбаты. Час – нешта бясконца бясчулае і бесстаронняе; якія б ні адбываліся акты найвышэйшай гуманнасці ці нечуванага здзеку над асобаю чалавека, ён застаецца спакойным і безудзельным. Час – нешта нечувана шпарка-імклівае. Шпаркасць яго прабегу нельга змерыць самымі дакладнымі прыладамі. У той жа час – нешта нязменнае і нерухомае. (Крап.)

Неспадзяваныя шляхі твае, каханне!

Што аб’ядноўвае людзей і што разлучае іх, што прымушае трымцець сэрца і што пакідае яго абыякавым, што кідае чалавека ў абдымкі і што выштурхоўвае з іх – як выштурхоўвае корак маладое, неспакойнае віно? Хто адкажа нам на гэта? (Сіп.)

Такім чынам, ЗФА – гэта адносна самастойная адзінка звязнага маўлення, сэнсава, структурна і інтанацыйна завершаная, якая адлюстроўвае адзіную пазамоўную сітуацыю ці асобныя яе аспекты. Асноўнымі крытэрыямі вылучэння ЗФА ёсць сэнсавы (ці тэматычны) і фармальны (ці лексіка-граматычны).

2.2 Сродкі міжфразавай сувязі ў мікратэксце

У звязным маўленні (вусным ці пісьмовым) выказванні суадносяцца адно з адным, і гэтыя адносіны (сінтаксічная сувязь) прэзентуюцца ў іх граматычнай форме. «Адзін з найбольш агульных, пашыраных спосабаў сувязі самастойных сказаў заключаецца ў паўтарэнні, разгортванні часткі структуры якога-небудзь члена папярэдняга сказа ў наступным» (Г. Салганік). Сувязь гэтая, як зазначае Г. Салганік, ажыццяўляецца ці «праз суб’ект», ці «праз прэдыкат», г.зн. праз пасрэдніцтва паўтору элементаў суб’екта ці прэдыката папярэдняга выказвання.

Сэнсавая сувязь паміж выказваннямі не існуе сама па сабе: яна грунтуецца на лексіка-граматычных сродках, што матэрыяльна забяспечваюць яе ў звязным тэксце. Некаторыя даследчыкі размяжоўваюць дзве групы такіх сродкаў: а) агульныя як для спалучэння частак складанага сказа, так і для спалучэння самастойных выказванняў (злучнікі, часціцы, пабочна-мадальныя словы; аднолькавыя часава-трывальныя формы дзеясловаў; займеннікавыя і сінанімічныя замены і інш.); б) уласна міжфразавыя, што выкарыстоўваюцца толькі для спалучэння самастойных выказванняў (словы і словазлучэнні, якія не раскрываюць сваёй семантыкі ў межах сказа; лексічны паўтор; простыя неразвітыя двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы; асобныя пытальныя і клічныя канструкцыі, намінатыўныя сказы) (Л. Лосева).

Класіфікацыя сродкаў міжфразавай сувязі ў ЗФА можа быць дадзена і паводле лексіка-граматычнага крытэрыю: лексічныя, лексіка-граматычныя і ўласна сінтаксічныя.

Лексічныя сродкі міжфразавай сувязі – гэта словы адной лексіка-семантычнай ці тэматычнай групы, сінонімы, антонімы, словы, паміж якімі наладжваецца асацыяцыйная сувязь.

На тэрмометры мінус трыццаць. I сонечна. Бадзёры, паэтычны дзень. (Б.)

(У дадзеным выпадку сродкам сувязі служаць словы адной лексікасемантычнай групы.)

Цяжкасці дазваляюць ісці хутчэй. Кісцяпёрая рыба, выйшаўшы на сушу, «пайшла» хутчэй і «дайшла» да чалавека. (Раз.)

(Тут сродак сувязі – лексіка-семантычная група слоў як вынік дэрывацыі).

У маладосці жыў дробязямі, а час цягнуўся марудна. Цяпер жыву падрабязна. а час пралятае імгненна. (Л.Г.)

(Прапанаваны тэкст звязаны з дапамогай кантэкстуальных антонімаў: у маладосці – цяпер; цягнуўся – пралятае; марудна – імгненна; лексічных паўтораў час, жыў, а таксама паўторам адной семы ў розных словах: дробязямі – падрабязна).

Звязнасць тэксту ажыццяўляецца і з дапамогай паўторнай намінацыі – разнастайнага абазначэння аднаго і таго ж прадмета (асобы), што ўключае не толькі літаральныя паўторы, але і метафары, назвы па адносінах да роду заняткаў, прафесіі, паводле ўзросту, ацэначнай характарыстыкі і да т.п.

Параўнайце два тэксты:

I. Ёсць такое паняцце – «імя». Пра значнага, вядомага чалавека так і гавораць: «О гэта імя!»

Адам Мальдзіс – імя і не толькі ў кантэксце айчыннай літаратуры. Гаворачы пра гэтую асобу, увесь час даводзіцца паўтараць: «стварыў», «заснаваў», «ініцыяваў», «узначальваў». Так, у свой час Адам Мальдзіс стварыў у Інстытуце літаратуры сектар узаемасувязей літаратур, ініцыяваў і ўзначаліў утварэнне біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменікаў, дзякуючы яго ж намаганням быў заснаваны Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны, дырэктарам якога Адам Восіпавіч быў працяглы час, ім жа заснаваны часопіс «Кантакты і дыялогі».

Цяжка пералічыць усе навуковыя, творчыя дасягненні Адама Восіпавіча. які карыстаецца вялікім аўтарытэтам у навукоўцаў усяго свету.

Адам Восіпавіч Мальдзіс – сапраўды значны чалавек, асоба. Яго ведаюць і як цікавага субяседніка з энцыклапедычнай эрудыцыяй і беларускім досціпам, і палымянага абаронцу беларусчыны, энтузіяста сваёй справы, прынцыповага і сумленнага чалавека. (ЛіМ)

II. Вітольд Бялыніцкі-Біруля – майстра лірычнага «пейзажу настрою». які ўзнік і атрымаў развіццё ў 80-90-я гг. XIX ст. У «пейзажы настрою» аўтары імкнуліся вельмі тонка, эмацыйна перадаць пачуцці і перажыванні чалавека, выказаць сваю любоў да роднай прыроды, зрабіць краявіды адухоўленымі.

Беларускі мастак здолеў адшукаць хараство і паэзію ў вельмі простых пейзажах. Непаўторнасць, своеасаблівасць яго творчай манеры выявілася перш за ўсё ў каларыстычным выражэнні: палітра жывапісца абмежаваная шэра-блакітным, зеленавата-шэрым, бэзавым адценнямі; найтанчэйшыя адценні фарбаў, мяккі каларыт надалі творам камернасць, паэтычнасць. («Роднае слова»)

Калі ў першым ЗФА найбольш ярка прысутнічае эмацыянальная характарыстыка асобы, што і перадаецца адпаведнымі лексічнымі сродкамі (Адам Мальдзіс, Адам Восіпавіч, Адам Восіпавіч Мальдзіс > імя – значны чалавек – асоба – цікавы субяседнік з энцыклапедычнай эрудыцыяй і беларускім досціпам – палымяны абаронца беларушчыны – энтузіяст сваёй справы – прынцыповы і сумленны чалавек), то ў другім – паўторная намінацыя паводле прафесійнай дзейнасці асобы (Вітольд Бялыніцкі-Біруля > майстра лірычнага «пейзажу настрою» – аўтар – беларускі мастак – жывапісец).

Лексіка-граматычныя сродкі сувязі – гэта перадусім рознага кшталту анафарычныя элементы: асабовыя, указальныя займеннікі, а таксама словы, што вяртаюць да зместу папярэдніх выказванняў (прыслоўі тут, там, туды, адтуль і інш., словы і словазлучэнні з часавым і прасторавым значэннем і пад.), мадальныя словы, злучнікі, часціцы. Гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца нароўні (адначасова ці па чарзе) з чыста лексічнымі, напр.:

На гэтым тыдні беларусам уручаны сертыфікат аб прыналежнасці нашага Мірскага замка да Спісу сусветнай спадчыны. Фігураванне гэтага помніка беларускай архітэктуры ў згаданым рэестры – без перабольшвання факт нацыянальнага гонару. Таму не. дзіўна, што мы так часта хвалімся гэтым і кажам, як гэта пачэсна.

Між тым цікава ведаць. што наогул такое Спіс сусветнай спадчыны, якія яшчэ аб’екты занесеныя ў яго разам з нашым Мірскім замкам. Спіс гэты быў створаны ў 1972 годзе згодна з Канвенцыяй па абароне сусветнай культуры і прыроднай спадчыны і з тае пары на працягу ўжо 30 гадоў увесь час папаўняецца. На сёння ў ім каля сямі соцень пазіцыяў. Гэта помнікі культуры і прыроды з болей як сотні краінаў – ад статуі Свабоды да Галапагоскіх выспаў, ад Калізея да Вялікай кітайскай сцяны. Трэба сказаць, кампанія ў Мірскага замка як мае быць! («Наша свабода»)

У гэтым тэкставым фрагменце выразна прасочваюцца анафарычныя замены (чыстыя ці ў сукупнасці з паўторнай намінацыяй): Спіс – у ім, нашага Мірскага замку – гэтага помніка; факт нацыянальнага гонару – хвалімся гэтым; Спіс сусветнай спадчыны – Спіс гэты: каля сямі соцень пазіцыяў – гэта помнікі культуры і прыроды, а таксама кантэкстуальныя сінонімы: Мірскі замак – помнік беларускай архітэктуры – аб’ект – пазіцыя – помнік культуры і прыроды; Спіс сусветнай спадчыны – рэестр.

У старажытных славян многія ўласныя імёны ўтвараліся ад назваў жывёл, раслін, шырока ўжываліся імёны-характарыстыкі: Заяц, Воўк, Дуб, Граб, Сокал, Косы, Рабы, Кульгавы. У пазнейшы час ім на змену прыйшлі новыя імёны, у якіх таксама адчувалася семантыка слоўхарактарыстык: Яраполк, Багалеп, Барыслава, Гарыслаў, Уладзіслаў.

Страцілі актыўнасць такія імёны ва ўсходніх славян пасля прыняцця хрысціянства, аднак гэты працэс быў павольным, паступовым. Людзі высокіх саслоўяў, у асноўным князі, баяры, адразу пасля прыняцця хрысціянства мелі звычайна два імені. Пасля нараджэння дзіцяці давалася тыповае, найчасцей складанае імя, якое характэрным і досыць ужывальным было яшчэ з часоў язычніцтва (Яраполк, Ізяслаў, Усяслаў, Брачыслаў, Святаполк, Любамір, Мсціслаў і інш.), а пазней, калі дзіця хрысцілі, яно атрымлівала яшчэ адно імя, запазычанае з царкоўнага календара-святцаў. (Ш.)

Выказванні гэтага звышфразавага адзінства звязаны перадусім словамі і спалучэннямі, што вяртаюць да зместу папярэдніх выказванняў, напр., словазлучэнні і прыслоўі з часавым значэннем: зыходнае ў старажытныхславян > у пазнейшы час – пасля прыняцця хрысціянства – з часоў язычніцтва – пасля, таксама анафарычнымі заменамі: імёны-характарыстыкі > ім; Яраполк, Багалеп, Барыслава, Гарыслаў, Уладзіслаў – такія імёны, паўторам лексем імёны, імя і г.д.

Пасля нічога не будзе. Усё ёсць сёння. Запамінай кожную дробязь, каб было чым жыць пасля. (Л.Г.)

Мініяцюру Л. Галубовіча складаюць усяго тры выказванні, звязаныя між сабой найперш проціпастаўленнем часавых формаў дзеяслова быць: не будзе – ёсць – было, а таксама прыслоўяў пасля – сёння, антонімамі нічога – усё і паўторам прыслоўя пасля, якое ўтварае кола, пачынаючы і заканчваючы тэкст.

Уласна сінтаксічныя сродкі сувязі – гэта найперш парадак слоў, непаўната сказаў і эліпсіс, а таксама сінтаксічны паралелізм.

Азёры прыносяць не толькі матэрыяльную, але і духоўную карысць. Азёры не толькі кормяць навакольны люд, але і натхняюць паэтаў. Свіцязь натхняла Міцкевіча. Возера Нешчарда – аднаго з першых беларускіх пісьменнікаў новага часу, аўтара «Рабункаў мужыкоў» і чатырохтомнага зборніка апавяданняў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. (Каратк.).

У прапанаваным звышфразавым адзінстве відавочны сінтаксічны паралелізм – 1-ы і 2-і сказы, прамы парадак слоў – дзейнік, затым выказнік, а таксама структурная непаўната – 2-і і 3-і сказы (апушчаны дзеяслоў натхняла).

Зразумела, што ў канкрэтным тэксце сродкі міжфразавай сувязі выкарыстоўваюцца па-рознаму: можа быць сукупнасць усіх, а можа дамінаваць толькі адзін з іх, што абумоўліваецца тыпам тэксту і інтэнцыямі аўтара, напр.:

Усе мы нараджаемся простымі і светлымі, як сонечныя промні.

Але складанае зямное жыццё змушае нас прымаць яго пакручастыя формы. I мы – круцімся, віхляем, прагінаемся, укладваючыся ў свае лёсавыя нішы.

I толькі на смяротным ложы зноў вяртаемся да першароднай прастаты. Робімся яснымі і зразумелымі, як месячнае святло. (Л.Г.)

Прыведзены тэкст складаецца з двух абзацаў, што ўтвараюць адно ЗФА, якое ўмоўна можна назваць «Зямное жыццё і чалавек». Тут у наяўнасці сукупнасць сродкаў сувязі: злучнікі але, і; паўтор лексем мы – нас – мы і пэўных сем: простымі – прастаты, светлымі – святло; структурная непаўната выказванняў другога абзаца – апушчаны дзейнік мы; кантэкстуальныя сінонімы зямное жыццё – лёсавыя нішы; простыя і светлыя – ясныя і зразумелыя; кантэкстуальныя антонімы зямное жыццё – смяротнае ложа, сонечныя промні – месячнае святло.

Віды сувязі ў тэксце

Міжфразавая сувязь у ЗФА – гэта сувязь паміж выказваннямі, што ўтвараюць яго сэнсавае і структурнае адзінства. Міжфразавая сувязь у тэксце аб’ядноўвае іншыя яго кампаненты між сабой: ЗФА, абзацы, фрагменты іг.д., таму адрозніваюць міжфразавую сувязь кантактную (спалучае суседнія выказванні, гл. мікратэкст I) і дыстантную (спалучае аддаленыя выказванні, мікратэкст II).

I. На гэты раз бабёр прыпазніўся і паказаўся на вадзе, калі сонца пазалаціла ўжо вяршаліны дубоў над Шчараю. З затокі, не ныраючы і не азіраючыся, быццам прашываючы густым і тоўстым швом рачную роўнядзь, бабёр пашыбаваў пад другі бераг. А там, на прыбярэжнай пясчанай нешырокай касе, ляжала зялёная, з лісцем, галіна. Бабёр выбраўся, як на ватных ножках, на пясок і адразу пачаў есці. Чамкаў ён гучна і стараючыся. Відаць, падганялі бабра інстынкт і памяць: пачнецца людскі рух – да самага цямна трэба знікнуць, схавацца, сцерагчыся, каб і на вочы людскія не трапіць. Бабёр падсілкоўваўся. (Янк.)

1-ы і 2-і сказы звязаны кантактнай сувяззю праз паўтор лексемы бабёр, а таксама праз кантэкстуальныя сінонімы на вадзе – з затокі, 2-і і 3-і сказы – праз прыслоўную замену: бераг – там; 3-і і 4-ы – праз паўтор адной семы – пясчанай касе – на пясок; 4-ы і 5-ы – праз кантэкстуальныя сінонімы: есці – чамкаць і займеннікавую замену: бабёр – ён; 5-ы і 6-ы – праз замену займенніка назоўнікам: ён – бабра; 6-ы і 7-ы – праз паўтор лексемы бабёр.

II. Сцішваецца. I ўсё возера падзялілася на палосы: адна люстраная, а побач ветравая, быццам шырокая сцяжынка, па якой бягуць. не ногі, а самі добрыя душы.

I зусім сцішылася. Усё возера стала люстрам. То – хоць плотачка торкала, сяды-тады «ўскідвалася» следам за паплаўком. і трапятала на дне лодкі. А цяпер – хоць бы нюхнула. Можна і не глядзець на паплаўкі. (Янк.).

У дадзеным выпадку выказванні першага і другога абзацаў спалучаюцца між сабой дыстантнай сувяззю праз паўтор лексем: сцішваецца – сцішылася і ўсе возера.

Дыстантнай сувяззю звязваюцца, як правіла, інфармацыйна самыя значныя кавалкі тэксту, а таму найбольш выразна яна і праяўляецца якраз паміж абзацамі, фарміруючы «стрыжань» усяго тэксту і забяспечваючы яго цэласнасць.

Паводле характару сродкаў і механізмаў (спосабаў) іх дзеяння адрозніваюць некалькі тыпаў сувязі: ланцужковую (паслядоўную), паралельную, далучальную, змешаную.

Ланцужковая сувязь праяўляецца тады, калі выказванні чапляюцца адно за адно на ўзор звёнаў ланцужка. Рэалізуецца такая сувязь або праз адзін сродак, або праз некалькі адначасова:

• праз анафарычныя ці ўказальныя займеннікі, напр.:

Сёння ў нас цюльпаны ўпрыгожваюць амаль кожны агародчык. А між іншым, першыя звесткі пра іх сустракаюцца ў Персіі. Чароўную кветку ў выглядзе ліхтара ці кубка называлі «дзюль-баш» – «турэцкая чалма», ад якога пазней пайшло слова «цюр-ман». Ён быў апеты многімі персідскімі паэтамі.

Ёсць звесткі, што ў Еўропе гэтая прыгожая кветка з’явілася ў пачатку 50-х гадоў XIV стагоддзя. Цюльпан прывёз у Вену пасланнік аўстрыйскага імператара Фердынанда. які ўбачыў у садзе турэцкага султана ў Канстанцінопалі незнаёмыя кветкі. Закупіўшы партыю цыбулін, ён вярнуўся ў Вену. Так пачалося трыумфальнае шэсце цюльпанаў у Еўропе. («Звязда»)

• праз паўтор лексемы, якая мяняе функцыі члена сказа, тыпу:

Усе значныя адкрыцці ўзніклі на мяжы «не можа быць», на мяжы нонсенсу. Нонсенс – неабходны фактар жыцця, неабходны фактар творчасці. Смерць – нонсенс, але жыццё раіцца з ёю. (Раз.)

(Варта нагадаць, што, акрамя сродку міжфразавай сувязі, лексічны паўтор можа быць адначасова і стылістычным прыёмам з мэтай актуалізацыі ўвагі чытача / слухача на значэнні гэтай лексемы, а разам – зместу ўсяго звязнага маўлення.);

• праз кантэкстуальныя сінонімы, напр.:

Чалавека заўсёды хваляваў яго лёс. Яшчэ і сёння многія людзі звяртаюцца да варажбітак і да цыганак, каб даведацца пра сваю будучыню. Але і тыя, хто не верыць у варажбу, не могуць не задумвацца пра сваё жыццё, пра таямнічы ланцуг вялікіх і малых падзей, якія вызначаюць важнейшыя яго этапы. (Шамяк.)

У гэтым фрагменце сувязь ажыццяўляецца і праз іншы ланцужок: чалавек – людзі – тыя, хто не верыць у варажбу);

• праз лексічную непаўнату, напр.:

Быў поўдзень. Ззяла сонца. Па небе – між дубовых, з зялёнага каракуля шапак плавалі нерухомыя аблачыны. I белыя, і шэрыя. 3 тых шэрых і пырснуў дождж. Нечакана. Пад сонцам. Сляпы. Пырснуў і хуценька суняўся. А потым зноў разахвоціўся. I сонца ззяла, і залаты дождж імжыў. (Карам.)

Відавочна, што, акрамя адзначаных сродкаў ланцужковай сувязі, ёсць і іншыя, якія «дзейнічаюць» адначасова з асноўнымі. Гэта словы адной лексіка-тэматычнай ці семантычнай групы, кантэкстуальныя антонімы, паўторная намінацыя і інш.

Так, для прыведзенага вышэй тэкставага фрагмента, апроч асноўнага сродку ланцужковай сувязі – структурнай непаўнаты, трэба назваць семантычнае кола слоў ‘прырода’: сонца, неба, аблачыны, дождж; пырснуў, суняўся, разахвоціўся, імжыў; лексіка-граматычны сродак – злучнік а на пачатку сказа і прыслоўе потым, што ўказвае на паслядоўнасць разгортвання падзеі. Прысутнічае тут і дыстантная сувязь праз паўтор слоў: сонца – пад сонцам – сонца, ззяла сонца – сонца ззяла, дождж; таксама есць паралельная – тры першыя сказы і далучальная сувязь – пяты сказ (гл. пра іх ніжэй).

Паралельная сувязь адзначаецца тады, калі будова сказаў тоесная. Такая сувязь грунтуецца на паралелізме структуры канструкцый, дзе могуць ужывацца:

• паўтор адной і той жа лексемы (часта з яе пачынаюцца выказванні, т.зв. сінтаксічная анафара), напр.:

Родная мова – гэта мільёны жывых клетачак мозгу, унаследаваных чалавекам ад папярэдзіўшых яго пакаленняў, мільён перажыванняў красы, дабра і зла, згукаў і форм, несчыслёнае багацце душы, каторае адкрываецца толькі пад дотыкам тых самых згукаў, каторай наградзілі іх калісь у душах далёкіх пакаленняў.

Родная мова – гэта музыка душы, каторай Навышні Стварыцель адарыў чалавека, гэта натуральны фундамент, на каторым чалавек павінен будаваць дом сваёй сілы духоўнай, свайго розуму, пачуцці дабра і зла, справядлівасці і крыўды, красы і брыдзі. (В.Л.)

• словы адной лексіка-тэматычнай групы, што характарызуюць адзін і той жа аб’ект з розных бакоў (таму тут няма зачаплення выказвання адно за адно, а ёсць аднатыповасць у іх пабудове):

На горад апускаецца вераснёвы вечар. Прыгожа ўспыхнулі схаваныя ў яшчэ зялёнай навісі дрэў ліхтары. Дзённы тлум паступова спадае. 3 лёгкім гулам праносяцца перапоўненыя тралейбусы, ледзь чутна шасцяць па асфальце таксі. Горад пачынае вячэрнюю казку. (I.Н.)

• паўтор канструкцыі (сінтаксічны паралелізм):

Срэбра зрэбнае: яно блізкае простаму людскому жыццю, шэраму на выгляд, шурпатаму навобмацак.

Золата аздобнае: заўсёды і ўсюды яно пачувае сябе волатам, які ўсё можа і якому ўсё дазволена, і тыя прарэхі і дзіркі, што нічым ужо нельга залатаць, латва залатваюцца золатам. (Раз.)

Далучальная сувязь назіраецца тады, калі змест наступнага выказвання дапаўняе, дадае інфармацыю да асноўнага, што адбываецца праз пасярэдніцтва злучнікаў і, ды, ды і, і таму, і тады, і як і да т.п., напр.:

Востраў і праўда быў казачны, прыгожы.

I самае. галоўнае – неабжыты. Куды ні зірнеш, куды ні пойдзеш – нідзе ніводнай душы. Толькі дрэвы і травы, толькі мятлушкі і птушкі. Ды яшчэ мора, якое ласкава, па-кацінаму падкочвалася да ног адразу, як толькі закаханыя выходзілі на бераг. (Сіп.)

або праз прыём парцэляцыі:

Разам са словам – ім, словам, вырваным з цемры невядомасці! – нарадзіўся чалавек. Нарадзіўся, каб з году ў год, з веку ў век дабірацца, дакопвацца да сваёй сутнасці, неспазнанай, неразгаданай ні адразу, ні потым.

Каб дакопвацца да схаванай ад яго ісціны. З году ў год. З веку ў век. Прыстасоўваючыся да кароткага чалавечага жыцця. (Т.Б.)

Змешаная сувязь адзначаецца тады, калі пры спалучэнні выказванняў выразна акрэсліваюцца прыметы ланцужковай і паралельнай сувязі, ланцужковай і далучальнай або ўсіх трох адначасова, напр.:

Адна рэч – чалавекам нарадзіцца. I зусім іншая – чалавекам памерці. Нарадзіцца – якім Бог даў. Памерці – якім Бог прыме. (Л.Г.)

У прапанаванай мініяцюры 1-ы і 2-і сказы звязаныя далучальнай сувяззю (праз злучнік і), ланцужковай (праз структурную непаўнату – апушчана слова рэч) і паралельнай (праз паўтор канструкцыі); 3-і і 4-ы сказы аб’яднаныя паралельнай сувяззю (праз сінтаксічны паралелізм і паўтор лексем якім Бог), а таксама ланцужковай (праз антанімічнае супастаўленне: нарадзіцца – памерці). Ланцужковай дыстантнай сувяззю звязаны 1-ы і 3-і сказы (праз паўтор лексемы нарадзіцца), а таксама 2-і і 4-ы (праз паўтор лексемы памерці).

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *